Навіны

У Маскве пройдзе выстава-рэтраспектыва вядомага брытанскага графіціста Бэнксі

У Манежы адновяць тыповы англійская горад, каб паказаць атмасферу творчасці мастака ў рэальным жыцці.

Выстава скандальна вядомага брытанскага мастака-графіціста, палітычнага актывіста і рэжысёра, вядомага пад імем Бэнксі, пройдзе ў маскоўскім Манежы з 25 верасня да 19 кастрычніка 2014 года, паведамляе «Артгид».

Гэтая выстава стане першай у свеце і самай падрабязнай рэтраспектывай яго прац. На ёй пакажуць жывапіс і скульптуру, графіці, калажы, відэа і аб'екты, усяго каля 130 твораў

На выставе будзе прадстаўлены багаты архіўны матэрыял, які адлюстроўвае гісторыю стварэння шматлікіх прац Бэнксі. Каб паказаць атмасферу творчасці графіціста ў рэальным жыцці, у Манежы адновяць тыповы англійская горад - сцены хат, звалкі, дзіцячыя пляцоўкі, лавачкі - усё тое, што ўтварае прастору для работ Бэнксі.