Анонсы

Уладзімір Пуцін дапусціу магчымасць выхаду Расеі з-пад юрысдыкцыі ЕСПЧ

Але ў цяперашні час гэта пытанне на парадку дня не стаіць.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не выключыў магчымасці выхаду Расеі з-пад юрысдыкцыі Еўрапейскага суда па правах чалавека (ЕСПЧ). Ён дадаў, што ў цяперашні час гэтае пытанне на парадку дня не стаіць, паведамляе "Лента.ру".

Пытанне аб магчымасці выхаду Расеі з-пад юрысдыкцыі ЕСЧП паставілі дэпутаты ў ходзе сустрэчы ў Крыме. «Але пакуль мы там з імі ўсякія дыскусіі вядзем і дыялогі падтрымліваем», - заўважыў Пуцін.

Ён заявіў, што ЕСПЧ часцяком не прымае рашэнняў, а «проста выконвае нейкую палітычную функцыю». «Калі такая практыка будзе ўмацоўвацца, гэта (выхад з юрысдыкцыі) магчыма», - падсумаваў прэзідэнт.

Сустрэча Уладзіміра Пуціна з дэпутатамі Дзяржаўнай Думы прайшла 14 жніўня на тэрыторыі санаторыя «Мрия» каля Ялты.

Еўрапейскі суд па правах чалавека - міжнародны судовы орган, юрысдыкцыя якога распаўсюджваецца на ўсе дзяржавы - члены Савета Еўропы, якія ратыфікавалі Еўрапейскую канвенцыю аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў.

Юрысдыкцыя ЕСПЧ распаўсюджваецца на Расею з 5 траўня 1998 года.